Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus) атрымала прэмію па правах чалавека ад Аўстрыйскага ўніверсітэта Граца.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/04/3d6bf45d-b55d-4e4c-b138-c14becb58be9.jpg)
Прэмію ад імя ўсяго калектыва атрымала прадстаўніца Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі Вікторыя Фёдарава:
– Было вельмі прыемна безумоўна атрымаць такую прэмію як частку міжнароднай платформы па прыцягненню вінаватых да адказнасці. Мы ўдзячныя за тое, што ўвага да Беларусі працягвае заставацца на міжнароднай узроўні нягледзячы на тое, што з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну і з шэрагам іншых падзей у свеце і рэгіёне ўвага да Беларусі ўсё больш адыходзіць на другі план. Сваёй прамовай я дзякавала, што такая магчымасць педоставлена, каб назва нашай краіны прагучала яшчэ раз у кантэксце тых парушэнняў правоў чалавека.
Платформа IAPB была запушчана ў 2021 годзе і зараз працягвае прыём і захаванне доказаў парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Платформу стварылі арганізацыі: «Вясна», DIGNITY, Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, REDRESS.
Інфармацыю пра парушэнню правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку гвалт, што меў месца, пачынаючы з пратэстаў 2020 года, можна бяспечна перадаць сюды:
Фота Камітэта і адкрытых крыніц:
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/04/23e55cfd-f0b0-4914-8f37-47685758c8b0.jpg)
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/04/main-docu-1.jpg)
Беларускае Радыё Рацыя