BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Полк Каліноўскага: два гады барацьбы за Украіну і Беларусь

9 сакавіка спаўняецца два гады з дня стварэння Беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага ў складзе Сіл Абароны Украіны.

Агульныя вынікі ваеннай службы беларускіх добраахвотнікаў у складзе Палка ва Украіне адзначыў кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко:

– За два гады Полк імя Кастуся Каліноўскага стаў феноменам ва Украіне, робіць свой уплыў на ўкраінскую рэальнасць, на фронт. Феномен, які ўплывае на Беларусь, беларускае грамадства. Феномен які ўплывае і на агрэсара. Полк Каліноўскага паказвае ўкраінцам, што ёсць іншыя беларусы. Гэта ядро будучай беларускай арміі. Ад імя Цэнтра беларускіх камунікацый шчыра вітаю камандаванне Палка імя Кастуся Каліноўскага з нагоды двухгоддзя з дня заснавання. Здароўя, успешных выкананняў місій, жадаю перамогі Украіны і вызвалення Беларусі.

На сёння полк Каліноўскага – гэта баявая адзінка з разгалінаванай інфраструктурай. Полк уключае ў сябе пункты вярбоўкі ў Літве і Польшчы, валанцёрскія структуры, навучальныя цэнтры ва Украіне, дзе рыхтуюць добраахвотнікаў, медычную частку, прэс-цэнтр, уласную матэрыяльна-тэхнічную базу.

Падтрымаць Полк Каліноўскага можна тут.

Беларускае Радыё Рацыя