BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Полк Каліноўскага і Офіс Ціханоўскай пракаментавалі экстрадыцыю Верамейчыка

Полк імя Кастуся Каліноўскага адрэгаваў на экстрадыцыю Васіля Верамейчыка з В’етнама ў Беларусь і заклікаў «унесці былога байца ў абменны фонд і разам з іншымі палоннымі каліноўцамі, пры першай магчымасці, абменяць на палонных расейскіх вайскоўцаў».

Раней Офіс Святланы Ціханоўскай зрабіў заяву ў сувязі з экстрадыцыяй Васіля Верамейчыка з В’етнаму. Офіс Ціханоўскай адзначыў патрэбу ўзмацнення міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека.

Напярэдадні стала вядома, што з В’етнама экстрадавалі грамадзяніна Беларусі Васіля Верамейчыка, былога ваяра палка Каліноўскага, які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах у Беларусі, а затым пераехаў ва Украіну, дзе служыў намеснікам камандзіра батальёна «Волат». У 2024 годзе, пасля заканчэння службы, Васіль быў выбраны ў Каардынацыйную раду і стаў сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх ветэранаў. 

Раней Літва забараніла былому каліноўцу ўезд у Еўразвяз.