Польскі Сейм 21 траўня ўхваліў працяг абмежавання права на падачу хадайніцтваў аб міжнароднай абароне на мяжы з Беларуссю з 26 траўня яшчэ на 60 дзён. Адпаведную ініцыятыву ў парламент раней падаў урад. За працяг абмежаванняў прагаласавалі 366 дэпутатаў. Супраць – 17.

Польшча спыніла прыём прашэнняў аб прытулку на мяжы з Беларуссю 26 сакавіка гэтага года тэрмінам на 60 дзён. Тады прэзідэнт краіны Анджэй Дуда падпісаў Закон аб часовым і тэрытарыяльным абмежаванні права на прыём прашэнняў аб міжнароднай абароне.
Яшчэ на этапе падрыхтоўкі праекту пастановы аб абмежаванні права на падачу заяваў аб прытулку пра яе крытычна выказваліся амбудсмен, пазаўрадавыя арганізацыі і юрысты.