1094-ы дзень вайны. У 2024 годзе колькасць ахвяр сярод дзяцей ва Украіне павялічылася напалову, паведамляе UNICEF. Усяго з лютага 2022 года ва Украіне загінулі або былі паранены больш за 2520 дзяцей. Прытым рэальная колькасць ахвяр, верагодна, значна вышэйшая, паколькі гэта толькі пацверджаныя ААН дадзеныя.
Тым часам, спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША адмовіўся падтрымаць новы закон аб дапамозе Украіне. Адзначыўшы, што і Расея, і Украіна панеслі вялікія страты ў вайне, Майк Джонсан заявіў, што вайна павінна быць спыненая.
Між тым, Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы адхіліла прапанову РБ наконт узаемнай ваеннай іспекцыі глыбінёй да 80 км. «Калі размова ідзе пра пытанні бяспекі на Усходзе, то можна давяраць толькі польскім службам», — адказаў польскі бок. – Гэта Памежная служба, паліцыя і Войска Польскае, якія штодня ўдзельнічаюць у ахове мяжы».
Беларускае Радыё Рацыя






