BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча адрэагавала на пагрозы ЗША наконт «Старлінк»

Віцэ-прэм’ер і міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі рэзка адрэагаваў на паведамленне агенцтва Reuters пра тое, што ЗША нібыта пагражаюць Украіне адабраннем Starlink. Раней Польшча набыла гэтыя прылады і бясплатна перадала іх украінцам, працягваючы аплачваць за іх абанемент. 

Цытата: «Польшча набыла Starlink і перадала іх Украіне. Мы плацім і будзем працягваць плаціць абанемент за спадарожнікавы інтэрнэт для Украіны. Не ўяўляю, што нехта можа вырашыць скасаваць бізнэс-дамову за камерцыйную паслугу, бокам якой з’яўляецца Польшча». 

Як паведамлялася, амерыканская адміністрацыя на чале з прэзідэнтам Дональдам Трампам патрабуе ад Украіны падпісаць пагадненне аб падзеле прыбыткаў ад эксплуатацыі прыродных рэсурсаў, уключаючы рэдказямельныя металы. Ціск на ўкраінскія ўлады ўключае пагрозу адключэння крытычна важнай камунікацыйнай сеткі Starlink, якой карыстаецца ўкраінская армія.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wikipedia.org