Польшча хоча размясціць супрацьпяхотныя міны на мяжы з Беларуссю і Расеяй у рамках праграмы «Шчыт Усход». Пра гэта расказаў намеснік міністра абароны краіны Павел Бэйда ў інтэрв’ю RMF24. Журналіст задаў госцю пытане пра спыненне дзеяння Атаўскай дамовы аб забароне ўжывання супрацьпяхотных мінаў: «Чаму Польшча скасоўвае гэтую дамову?»

Міністр адказаў: «У нас няма выбару. Сітуацыя на мяжы сур’ёзная. Я кажу пра польска-беларускую і польска-расейскую межы… Хачу сказаць, што ў нас ёсць асцярогі, якія мяжуюць з упэўненасцю, што Беларусь ідзе следам за Расеяй. Што б ні сказаў Пуцін, Лукашэнка пагодзіцца. Звярніце ўвагу, з якога боку была ўчыненая атака на Украіну. З боку Беларусі. У нас няма супрацьпяхотных мінаў, але ёсць магчымасці іх вырабляць», — заявіў намеснік кіраўніка Мінабароны.