BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча гатовая дапамагчы Украіне ў разе адключэння электрычнасці Славакіяй

Польшча можа павялічыць экспарт электраэнергіі ва Украіну, калі кіраўнік урада Славакіі Роберт Фіцо выканае сваю пагрозу адключыць рэзервовыя пастаўкі электраэнергіі. 

Як паведамляе Bloomberg са спасылкай на неназванага чыноўніка, польскі ўрад гатовы нарошчваць уласную вытворчасць электраэнергіі, каб мінімізаваць наступствы для ўкраінскай энергасістэмы ў выпадку магчымых дзеянняў з боку Славакіі. 

Нагадаем, Украіна абвясціла пра планы спыніць транзіт расейскага газу з 1 студзеня. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвінаваціў Фіцо ў тым, што ён “гандлюе дзяржаўнымі інтарэсамі ці працуе на ўласную карысць”.

Беларускае Радыё Рацыя