BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча гатовая ставіць міны на мяжы з Беларуссю

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб выхадзе краіны з Атаўскай канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах.

Фота: kos.zsu.gov.ua 

«Беларусь на павадку ў Расеі: што скажа Пуцін, на тое і пагодзіцца Лукашэнка. Звярніце ўвагу, з якога кірунку была атакаваная Украіна. З боку Беларусі», – сказаў намеснік кіраўніка Мінабароны Польшчы Павел Бэйда. Ён  не выключыў мінавання граніц з Беларуссю і Расеяй.

У сакавіку сёлета міністры абароны Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы выпусцілі супольную заяву пра выхад з Атаўскай канвенцыі праз «істотнае пагаршэнні сітуацыі з бяспекай у рэгіёне».