BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча і Беларусь вядуць перамовы пра вызваленне Пачобута

Пра гэта паведамляе Radio ZET са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.

Фота: Leonid Shcheglov/Associated Press/East News

Па інфармацыі станцыі, перамовы ідуць на ўзроўні чыноўнікаў ніжэйшага звяна МЗС і консульскай службы. Адным з аргументаў з польскага боку з’яўляецца закрыццё грузавога руху на мяжы.

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Анджэй Шэйна ў эфіры той жа радыёстанцыі назваў тры ўмовы нармалізацыі адносін Варшавы і Менска. Акрамя вызвалення Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў, гэта спыненне гібрыдных нападаў на мяжы, а таксама супрацоўніцтва ў расследаванні справы пра забойства мігрантам польскага жаўнера.

Radio ZET дадае, што выкананне гэтых умоў можа стаць падставай для перамоў пра адкрыццё дадатковых пунктаў пропуску на мяжы.