Міністры абароны Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Літвы абнародавалі сумесную заяву, у якой рэкамендуюць дэнансаваць Атаўскую канвенцыю пра забарону супрацьпяхотных мін. Заява апублікавана 18 сакавіка на сайце польскага ўрада.

Свой намер міністры патлумачылі пагаршэннем сітуацыі з бяспекай у рэгіёне, у прыватнасці ростам пагрозы супраць дзяржаў-чальцощ НАТА, якія мяжуюць з Расеяй і Беларуссю.
“У святле гэтай нестабільнай сітуацыі з бяспекай, абазначанай агрэсіяй Расеі і пастаяннай пагрозай, якую яна ўяўляе для еўраатлантычнай супольнасці, вельмі важна вызначыць усе меры, якія могуць садзейнічаць умацаванню нашай здольнасці стрымлівання і абароны”, – гаворыцца ў заяве.
Таму яны лічаць, што “ў цяперашнім асяроддзі бяспекі” вельмі важна даць узброеным сілам “гнуткасць і магчымасць выбару адносна патэнцыйнага выкарыстання сучасных сістэм зброі і рашэнняў для ўмацавання абароны ўсходняга фланга Альянсу”.






