Пра гэта паведамляе прэс-служба Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) са спасылкай на Нацыянальную пракуратуру Польшчы.

Справы па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці, захопу польскага паветранага судна, гандлю людзьмі, гвалту і пагрозаў у адносінах групаў і асобных асобаў знаходзяцца на разглядзе ў аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ў Любліне. Пра гэта кіраўніку НАУ Паўлу Латушку паведаміў упаўнаважаны па грамадзянскіх правах Польшчы Марцін Вёнцэк.






