
Аляксандр Фрыдман
Праваабаронцы “Вясны” паведамляюць ужо пра дзевяць палітвязняў, якія выйшлі на свабоду ў Беларусі, у тым ліку палітык Рыгор Кастусёў. Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:
– Вызваленне Рыгора Кастусёва – гэта ў пэўным сэнсе ўсё ж такі чаканы крок. Гэты чалавек у пэўным сэнсе зямляк Лукашэнкі. Чалавек, якога ён ведае ўжо даўно. З пункту гледжання Лукашэнкі Кастусёў, за тое, што ён, з пункту гледжання Лукашэнкі зрабіў, ён ужо дастаткова пакараны. Што тычыцца астатніх людзей, то тое што гэтыя людзі не размаўляюць з прэсай, магчыма гэта была ўмова вызвалення. Адлігі я тут не чакаў, гэта вымушанае, як мне падаецца рашэнне.
Адпаведна палітолаг падкрэсліў эканамічны інтарэс Беларусь у далейшых саступках, каб адкрыць памежныя пераходы, у тым ліку “Брузгі”:
– Гэта абсалютна лагічны і выдатны крок польскіх палітыкаў. Польскія дыпламаты задзейнічалі Кітай. Галоўнае пытанне гэта нелегальная іміграцыя. Вось калі Лукашэнка ў гэтым накірунку нешта зробіць, гэта будзе так пакетна. З аднаго боку будзе менш мігрантаў, яны будуць паводзіць сябе менш радыкальна, а з другога боку аддадуць Пачобута, тады тэарэтычна нешта магчыма.
Як вядома, 4-га ліпеня 2024 года Беларусь афіцыйна ўступіла ў ШАС – Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. У складзе ШАС сярод іншых – Кітай, Расея, Казахстан, а цяпер і Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя





