«Шмат эмоцый і каментароў у падтрымку, або рашуча супраць выклікалі словы прэм’ер-міністра ўраду Польшчы Дональда Туска, што …адным з элемэнтаў новай міграцыйнай стратэгіі будзе часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак (azyl). І гэта так сярод беларусаў, якія з тых ці іншых, у тым ліку палітычных прычын апынуліся ў Польшчы, як і сярод розных, нават спрыяльных польскаму ўраду польскіх менавіта, палітычных плыняў».

(Прапаную Вам некалькі статыстычных дадзеных адносна чужаземцаў і іх просьбаў аб палітычным прытулку ў Польшчы. Артыкулы са скарачэннямі і пазначанымі заўвагамі цалкам перадрукоўваюцца з Партала Statystyki migracyjne – Urząd do Spraw Cudzoziemców Portal gov.pl)
Летась ( 2024) у Польшчы было пададзена 9,5 тысяч заяваў на міжнародную абарону замежнікаў. Трэці год запар найбольшую групу складалі грамадзяне Беларусі. Упраўленне па справах замежнікаў вынесла рашэнні адносна 8,8 тысяч чалавек.
Колькасць хадайніцтваў аб міжнароднай абароне, пададзеных у Польшчы, склала 4% менш у параўнанні з 2022 г. У мінулым годзе больш за ўсё хадайніцтваў аб уцекачах паступіла ад грамадзян:
• Беларусь – 3,7 тыс. чалавек,
• Украіна – 1,8 тыс. чалавек,
• Расея – 1,8 тыс. чалавек,
• Турцыя – 0,3 тыс чалавек,
• Егіпет – 0,2 тыс. чалавек.
Крыху больш заявак падалі мужчыны – 63% супраць 37% жанчын. У абедзьвюх групах пераважае аднолькавы ўзроставы дыяпазон: 18 – 34 гады. Дзеці і падлеткі да 18 гадоў складалі 25%.
Замежніку прадастаўляецца міжнародная абарона (у выглядзе статусу бежанца або дадатковай абароны), калі яму ці ёй пагражае пераслед або рэальная рызыка страты жыцця або здароўя ў краіне паходжання. Не павінна быць ніякіх абставінаў, якія паказваюць на тое, што дадзеная асоба можа прадстаўляць пагрозу для бяспекі.
Летась умовам прадастаўлення міжнароднай абароны адпавядалі 4,6 тыс. чалавек. Значыць атрымалі статус палітычнага ўцекача. У першую чаргу гэта былі грамадзяне:
• Беларусь – 2,9 тыс. чалавек
• Украіна – 1,1 тыс. чалавек
• Расея – 0,2 тыс. чалавек
Адмоўныя рашэнні атрымалі 1,9 тыс. замежнікаў. Найбольшую групу ў гэтым плане складалі грамадзяне:
• Расея – 880 чалавек,
• Егіпет – 130 чалавек,
• Таджыкістан – 115 чалавек.
Працэс адносна 2,3 тыс чалавек скончыўся спыненнем. У асноўным гэта тычылася грамадзян:
• Расея – 870 чал.
• Турцыя – 170 чал.
• Украіна – 155 чал.
Справы спыняюцца, калі іншаземец, напрыклад, пакінуў Польшчу да вынясення рашэння або адклікае сваю заяву (часцей за ўсё гэта тычыцца грамадзян Украіны).
Устаноўлены законам тэрмін разгляду заявы аб міжнароднай абароне звычайна складае 6 месяцаў. У мінулым годзе сярэдні час працэдур, праведзеных Упраўленнем па справах замежнікаў, быў прыкладна на 2 месяцы меншы.
У сваю чаргу сёлета, але толькі да канца верасня, у Польшчы было пададзена 12,3 тыс. хадайніцтваў аб міжнароднай абароне іншаземцаў. Найбольшую колькасць прэтэндэнтаў на азыль у Польшчы склалі першы раз ад некалькі гадоў грамадзяне Украіны. Затым зноў Беларусі.
За першыя тры кварталы гэтага года колькасць пададзеных заявак на міжнародную абарону склала каля 80%. (+5,5 тыс. чалавек) больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Больш за ўсё спраў тычылася грамадзян:
• Украіна – 4,5 тыс. чалавек
• Беларусь – 2,9 тыс.чалавек
• Расея – 0,8 тыс. чалавек
• Самалі – 0,5 тыс. чалавек
• Эрытрэя – 0,5 тыс. чалавек
Упраўленне па справах замежнікаў вынесла рашэнні адносна 8,4 тысяч чалавек. Умовам прадастаўлення міжнароднай абароны адпавядалі 4,8 тыс. чалавек. У першую чаргу гэта былі грамадзяне:
• Украіна – 2,3 тыс. чалавек
• Беларусь – 2,1 тыс. чалавек
• Расея – 150 чалавек.
Адмоўныя рашэнні атрымалі 1,2 тыс. замежнікаў. Найбольшую групу ў гэтым плане складалі грамадзяне:
• Расея – 0,5 тыс. чалавек
• Беларусь – 0,1 тыс. чалавек
• Індыя – 60 чалавек.
Справы адносна 2,4 тыс. Чалавек скончылася спыненнем. У асноўным гэта тычылася грамадзян:
• Сірыя – 0,3 тыс. чалавек
• Самалі – 0,3 тыс. чалавек
• Расея – 0,3 тыс. чалавек
Падчас працэдуры прызначэння ўцекачом, іншаземцы могуць карыстацца сацыяльнай дапамогай (уключаючы пражыванне, харчаванне, медыцынскае абслугоўванне), якую аказвае Упраўленне па справах іншаземцаў, і адукацыйнай дзейнасцю (уключаючы вывучэнне польскай мовы). У іх ёсць выбар: застацца ў цэнтры для замежнікаў або жыць самастойна па-за цэнтрамі з фінансавай дапамогай, атрыманай ад офіса. Сацыяльнай дапамогай на 31 снежня 2023 года карысталіся 4,4 тыс. іншаземцаў, з іх 670 чалавек знаходзіліся ў цэнтрах для іншаземцаў.
А сёлета такой дапамогай на 30 верасня 2024 года карысталіся 6,2 тыс. іншаземцаў, з іх амаль 900 чалавек знаходзіліся ў цэнтрах для іншаземцаў.
З дадзеных статыстыкі ясна вынікае, што найчасцей палітычнага прытулку ў Польшчы прасілі грамадзяене Беларусі (каля 40% усіх патрабуючых азылю у Рэчы Паспалітай)
Дагэтуль Польшча дала такі прытулак для 12 з паловай тысяч беларусаў. Дэталі новай міграцыйнай палітыкі, прынятай польскім урадам, пакуль ( чамусці) яшчэ не рассакрэчаны. Але, калі сапраўды новы закон польскага ўраду будзе ажыццяўляцца і ў дачыненні да грамадзян Беларусі, што ж, і так слабы палітычны апазіцыйны рух беларусаў у Польшчы яшчэ больш паслабее…а Лукашэнка толькі парадуецца. Ці пра тое ідзе…
Артыкул падрыхтаваў і апрацаваў Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя






