BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча не разглядае адкрыццё пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

Польшча цяпер не разглядае адкрыццё пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з прычыны адсутнасці крокаў насустрач па вострых пытаннях з боку Менска.

fot. Sylwia Krassowska

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Беластоку пасля сустрэчы з мясцовымі сілавымі структурамі заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк. “Мы б вельмі хацелі, каб пагранічныя пераходы былі адкрыты, але няма ніякіх прыкмет таго, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні”, – сказаў ён. Ён усклаў адказнасць на Беларусь.

Зараз на беларуска-польскай мяжы дзейнічае толькі адзін пераход для грузавых аўтамабіляў Казловічы-Кукурыкі, а таксама адзін для легкавога транспарту і аўтобусаў – Берасце-Цярэспаль.

Беларускае Радыё Рацыя