Сёння раніцай, 9 чэрвеня, польскія і саюзныя самалёты альянсу НАТА былі ўзняты па трывозе для абароны польскай паветранай прасторы з-за камбінаванага ўдару Расеі па Украіне. Аператыўнае камандаванне польскіх узброеных сілаў паведаміла, што РФ нанесла авіяўдары па заходняй Украіне, недалёка ад мяжы з Польшчай, таму зробленыя крокі накіраваны на забеспячэнне бяспекі ў рэгіёнах, якія мяжуюць з зонамі рызыкі.
На працягу ночы паветраная трывога дзейнічала па ўсёй Украіне. Расейская масіраваная атака беспілотнікамі і ракетамі пачалася позна вечарам у нядзелю.
Беларускае Радыё Рацыя