BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча ўзняла ў паветра авіяцыю з-за ракетнага нападу Расеі па Украіне

Польшча ўзняла ў паветра ўласную і саюзніцкую авіяцыю з-за ракетнай атакі Расеі па Украіне.
“У сувязі з чарговым нападам Расейскай Федэрацыі на аб’екты, размешчаныя, у тым ліку, на захадзе Украіны, у нашай паветранай прасторы пачала дзейнічаць авіяцыя Польшчы і саюзнікаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Сёння раніцай Паветраныя сілы Украіны паведамілі аб верагодных пусках крылатых ракет Х-101 расейскімі стратэгічнымі бамбардзіроўшчыкамі Ту-95 з Саратаўскай вобласці.
Пры гэтым раніцай ва Украіне былі ўведзены аварыйныя адключэнні электраэнергіі ў некалькіх абласцях.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Google | Крылатая ракета Х-101