
У Польшчы ў паветра сёння раніцай былі падняты чатыры знішчальнікі F-16, а таксама самалёт-запраўшчык. “Для гарантавання бяспекі паветранай прасторы Польшчы былі задзейнічаныя дзве пары знішчальнікаў F-16 і паветраны танкер саюзнікаў..”, – паінфармавалі ў аператыўным камандаванні ўзброеных сіл. На гэты момант знішчальнікі вярнуліся на базы.
Знішчальнікі былі паднятыя ў паветра на фоне чарговага ракетнага нападу расейскіх сіл па Украіне. Сёння раніцай РФ зрабіла пускі крылатых ракет з 16-ці стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС, пазней у паветра былі паднятыя МіГ-31К, якія запусцілі ракеты “Кінжалы”. Выбухі раздаліся ў Кіеве, Харкаве. Пашкоджаны жылыя дамы, пацярпела не менш як 60 чалавек.
Фота: flickr.com






