Польскія органы ўлады перасталі прымаць у беларусаў дакументы, выдадзеныя ў часы СССР. Цяпер патрабуецца атрымаць дублікат і апастыль на яго. Мова ідзе пра пасведчаннях аб нараджэнні і пасведчаннях аб заключэнні шлюбу. Раней такіх патрабаванняў не было. Адмову ў прыняцці дакументаў улады аргументуюць дакументам МУС Польшчы ад 28 ліпеня 2025 года.

Для выкарыстання дакументаў аб нараджэнні ці пасведчання шлюбу за мяжой грамадзяніну Беларусі цяпер трэба атрымаць дублікат такога акту ў кампетэнтным органе па месцы захоўвання акту. Пры тым дублікат мае быць выдадзены на новым бланку і павінен быць завераны апастылем у МЗС Беларусі.
Пра тое, як беларусам у Польшчы, многім з якіх з’яўляцца на тэрыторыі Беларусі небяспечна, атрымаць дублікаты дакументаў і апастыль у беларускім МЗС, у загадзе польскіх уладаў не гаворыцца.
Беларускае Радыё Рацыя






