Намеснік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык заявіў, што яго краіна «адэкватна» адрэагуе на беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2025», якія пройдуць у верасні 2025 году.

Заява прагучала ў эфіры радыёстанцыі RMF FM:
-Польшча адкажа на вучэнні “Захад-2025”, якія пройдуць у Беларусі адэкватным чынам з польскага боку. У Польшчы пройдуць вялікія польскія вучэнні, вучэнні НАТА, вялікія манеўры. Не варта забываць і пра тое, што летась мы мелі справу з найбуйнейшымі ў гісторыі вучэннямі НАТА, у якіх прынялі ўдзел каля 100 тысяч салдат. НАТА мацнейшае за Расею.
Беларуска-расейскія сумесныя вучэнні «Захад-2025» пройдуць у Беларусі ў верасні 2025 году. Да манеўраў плануюць прыцягнуць больш за 13 тысяч чалавек.