Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што калі Расея не перастане рыхтаваць і здзяйсняць дыверсіі ў Еўропе, польскія ўлады зачыняць усе яе консульствы ў краіне. Як перадае The Guardian, Сікорскі заявіў: “Ужо зачыніў консульства ў Познані. Калі яны [Расея] не спыняцца, мы закрыем і ўсе астатнія”.

Для правядзення дыверсій расейскія шпіёны часта вярбуюць агентаў, у тым ліку з крымінальнікаў, і больш за ўсё такіх было арыштавана якраз у Польшчы. У канцы кастрычніка ўлады ўжо закрылі консульства ў Познані; якраз перад гэтым адбыўся суд на 51-гадовым грамадзянінам Украіны, які быў наняты, каб падпаліць завод лакафарбавых вырабаў ва Уроцлаве. Сікорскі тады заявіў: «Як міністр замежных спраў, маю інфармацыю аб тым, што Расейская Федэрацыя стаіць за спробамі дыверсій у Польшчы і саюзных краінах. У сувязі з гэтым адклікалі сваю згоду на працу расейскага консульства ў Познані». Міністр дадаў, што пакуль Варшава не высылае расейскага амбасадара, таму што тады Масква зробіць тое ж самае. Але калі дыверсіі і акты сабатажу працягнуцца, “нельга выключаць” і высылкі амбасадара, дадаў міністр.
Генеральныя консульствы Расеі яшчэ засталіся ў Кракаве і Гданьску.