Ва ўсіх нас ёсць сур’ёзная заклапочанасць таго, што адбываецца ў свеце на працягу некалькіх тыдняў, вакол расейска-украінскай вайны, вакол трансатлантычных адносін, сітуацыі ў Еўропе – сказаў Дональд Туск, выступаючы сёння ў Сейме.

Прэм’ер-міністр прадставіў інфармацыю пра міжнародную сітуацыю і бяспеку Польшчы. Ён паведаміў, што будзе рэкамендаваць выхад краіны з канвенцый, падпісаных у Атаве і, магчыма, з Дублінскай канвенцыі.
-Я буду рэкамендаваць станоўчае заключэнне, каб Польшча выйшла з Атаўскай канвенцыі і, магчыма, з Дублінскай канвенцыі. Я кажу пра супрацьпяхотныя міны і касетныя боепрыпасы. Праблема ў тым, што ў нашым асяроддзі тыя, каго мы баімся, ці тыя, хто ваюе, усе маюць гэта. Польшча – і я магу заявіць пра гэта з поўнай рашучасцю – будзе выкарыстоўваць кожную наяўную магчымасць для ўзмацнення сваёй абароны.
Дональд Туск лічыць, што стаўленне Польшчы да НАТА і трансатлантычных адносін павінна быць бясспрэчным. Адзначыў таксама, што бяспека Польшчы звязана з будучым статусам Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя






