BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча рыхтуе заяву аб непрызнанні выбараў у Беларусі

Сейм Польшчы гатовы афіцыйна заявіць аб непрызнанні вынікаў апошніх выбараў у Беларусі, якія прайшлі ў студзені. У рэзалюцыі адзначаецца, што выбарчы працэс не адпавядаў міжнародным стандартам і не можа лічыцца сапраўдным волевыяўленнем беларускага народа.

Здымак ілюстрацыйны

Польскія дэпутаты падкрэсліваюць важнасць падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў і адзначаюць, што стабільнасць і бяспека ў рэгіёне залежаць ад вольнай і незалежнай Беларусі. Павел Латушка, запрошаны на слуханні ў Сейме, заклікаў польскіх палітыкаў працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі і дапамагчы ў забеспячэнні свабоды СМІ і перамяшчэння для беларусаў у Еўропе.