
Тым часам Польшча рыхтуецца да рэалізацыі новага плану нацыянальнай абароны “Шчыт Усход”. Яго ў Варшаве 27 траўня падчас прэс-канферэнцыі прадставіў Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк–Камыш, ягоны намеснік Цэзары Томчык і начальнік Генеральнага штаба Войска Польскага генерал Веслаў Кукула.
На рэалізацыю стратэгічнага праекту ўраду “Шчыт Усход” будзе выдзелена 10 мільярдаў злотых. Падчас канферэнцыі была паказана візуалізацыя змяненняў. Праграма ўключае, сярод іншага: будаўніцтва супрацьтанкавых равоў і падрыхтоўка мінных палёў.
Праца над праграмай пачалася ў красавіку ў супрацоўніцтве з саюзнікамі. Генерал Веслаў Кукула ўказаў на план развіцця фартыфікацыйнай інфраструктуры ў раёне некалькіх сотняў кіламетраў усходняй мяжы краіны:
– Нашай прынцыповай мэтай з’яўляецца адпужванне праціўніка і недапушчэнне пачатку вайны, знеахвоціць яго да яе. Калі да яе дойдзе, то нашай мэтай будзе, з пункту гледжання тактычнага, выйграць памежную бітву. Для гэтага неабходна запэўніць контрмабільнасць, якая павінна затрымаць праціўніка, даючы нам магчымасць запаволіць яго рух такім чынам, каб ён увайшоў у зоны тактычныя месцы, дзе мы будзем яго вынішчаць.
Генерал Кукула прадставіў візуалізацыю памежнай зоны. Праект прадугледжвае ўмацаванне мяжы, у тым ліку: падрыхтоўка паласы для магчымых мінных палёў, а глыбей – лесапасадка. Далей – на тэрыторыі да 50 км – будуць пабудаваны, у тым ліку: паглыбленыя дарожныя канавы, аб’езды з прымыканнямі або матэрыяльнымі складамі.

ілюстрацыя rp.pl
– Гэта супрацьтанкавыя равы, жалезабетонныя вожыкі, мінаванне. Маю на ўвазе пэўныя інсталяцыі, якія мантуюцца напярэдадні, напрыклад у мастах, дзе пасля падчас пагрозы застанецца толькі замантаваць выбуховыя матэрыялы. Таксама гэта паглыбленне меліярацыйных равоў, адаптацыя ландшафтных умоў.
Адзін з журналістаў спытаў Касіняк-Камыш, ці будзе “Шчыт Усход” прадугледжваць перасяленне людзей. Наўпрост міністр не адказаў. Ён звярнуў увагу на неабходнасць добрага супрацоўніцтва з “суполкамі мясцовага самакіравання”.
Беларускае Радыё Рацыя