BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча ў «аковах заядласці»            

Калі б правесці выбары ў парламент Польшчы (Сейм і Сенат) 15-га верасня сёлета, а гэта 11 месяцаў пасля апошніх парламенцкіх выбараў, няшмат памянялася б на палітычнай сцэне краіны.

Foto: Stock Adobe

Ну, невялікія змены былі б.

“Грамадзянская Кааліцыя” набрала б – 32,24% галасоў ( амаль год таму – 30,70%)

“Аб’яднаныя Правыя” (Права і Справядлівасць) – 31,64% (адпаведна 35,36%) – невялікае зніжэнне

“Канфедэрацыя” набрала б, увага, выразны рост -12,61 (раней 7,16%)

“Левыя” – 10,21% (амаль год таму – 8,61%)

Ну і “Трэцяя Дарога” 8,82% ( пры 14,40% на мінулых выбарах) выразнае зніжэнне папулярнасці  Кааліцыйнага Камітэта «Польшча 2050-Шымана Галоўні і Польскай Сялянскай Партыі ПСЛ).

Тады і ў дэпутацкіх мандатах ніжэйшай палаты – Сейма выглядала б падабна на выбарчую арыфметыку 2023 года.

І калі ідзе пра будучыя (патэнцыйныя кааліцыі), тыя, што зараз пры ўладзе надалей трымалі б кааліцыю ўлады (афіцыйна Кааліцыя 15 кастрычніка).

Паводле апытанкі, зробленай Інстытутам Доследаў „Pollster” і выданнем «Expres Wieczorny” ад 10 верасня 2024 года, амаль 5 % ( 4,48%) прагаласавала б за іншую партыю, чым тыя ўказаныя ў апытанцы. Толькі і летась сімпатый мелі не названыя партыі, з якіх для прыкладу Камітэт безпартыйных Самаўрадаўцаў набраў амаль 2% падтрымкі ( 401 тысяч галасоў), а Камітэт «Антыпартыя» – толькі 1156 галасоў (усе разам 3,86% важных галасоў).

Карацей, новых палітычных зрухаў на польскай сцэне не відаць, а тыя што ёсць, занялі свае месцы ў «акопах-траншэях” і больш ці меш паспяхова адстрэльваюцца.

Што і відаць праз прызму польскіх СМІ, асабліва тэлебачання. Паводле выказванняў прафесара Альгерда Анусевіча,  ПіС нічога не робіць, каб абагнаць “Грамадзянскую Платформу”, якая ў сваю чаргу нічога не робіць, каб абагнаць ПіС. Абодва палітычныя лагеры сілкуюцца спрадвечным канфліктам і гуляюуь на палярызацыю,  маўляў,  іхныя  партыі гэта антыПіС і антыПлатформа.

Аднак, гэткая сітуацыя можа памяняцца ў пазнейшую восень – заўважае прафесар.

 Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя