
фота ілюстрацыйнае, Getty Images
У ноч з панядзелка на аўторак адбылася масіраваная атака Расеі па тэрыторыі Украіны. Выкарыстоўваліся беспілотнікі і балістычныя ракеты. У сувязі з гэтым аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл Польшчы паведаміла пра ўзняцце ў неба польскіх знішчальнікаў і самалёта ранняга папярэджання.
“У адпаведнасці з дзеючымі працэдурамі аператыўнае камандаванне ўвяло ў дзеянне неабходныя сілы і сродкі, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні”, – гаворыцца ў ранішнім паведамленні ў сацсетцы X.
“Гэтыя дзеянні носяць прэвентыўны характар і накіраваныя на забеспячэнне бяспекі паветранай прасторы і яе абароны”, – адзначаецца ў паведамленні.
Аператыўнае камандаванне запэўніла, што сочыць за бягучай сітуацыяй і гатова да магчымай неадкладнай рэакцыі.






