BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча ўзмацняе санкцыі адносна Беларусі і Расеі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда  падпісаў змены ў закон аб мерах супрацьдзеяння падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароны нацыянальнай бяспекі.

Фота: prezydent.pl

Папраўкі да закону, ухваленыя прэзідэнтам, узмацняюць кантроль за выкананнем санкцыйных абмежаванняў у дачыненні да Расеі і Беларусі.

Папраўкі ў закон былі прынятыя Сеймам. Санкцыйны закон Польшчы працягвае імплементаваць меры, прынятыя Еўразвязам у адказ на ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну і ўдзел Беларусі ў агрэсіі. Прынятыя змены набудуць моц праз 14 дзён пасля афіцыйнай публікацыі.