3-га верасня ў Белым доме (Вашынгтон) прайшла сустрэча Прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Паводле ацэнкі палітолага Аляксандра Фрыдмана, гэты візіт адкрывае для Варшавы магчымасць падвысіць палітычную вагу і разлічваць на размяшчэнне амерыканскага ваеннага кантынгенту на сваёй тэрыторыі:
– Мне падаецца, што для Наўроцкага было вельмі важна зараз паспрабаваць наладзіць з Трампам асабістыя стасункі, каб Польшча ў будучыні больш актыўна ўдзельнічала ў гэтых працэсах і такім чынам знешнепалітычная вага Польшчы ўзнялася.
Аляксандр Фрыдман адзначае, што падчас сустрэчы абмяркоўвалася Беларусь у кантэксце бяспекі рэгіёну, у тым ліку дзеянні краіны ў сувязі з гібрыднымі пагрозамі і размяшчэннем расейскіх войскаў:
-Для прэзідэнта Трампа пытанне Беларусі ўжо не такое тэарэтычнае, ён размаўляў з Лукашэнкам. Польскі бок давёў да амерыканцаў усе свае перасцярогі датычна Беларусі. Гэта тычыцца і міграцыйнага крызісу, гэта блізкае для Трампа пытанне.
Акрамя таго, палітолаг падкрэслівае, што адна з ключавых дамоўленасцяў сустрэчы датычылася энергетычнай бяспекі. Паводле Фрыдмана, гэта можа азначаць канец эпохі залежнасці Еўропы ад расейскага газу і мае нават больш важнае значэнне для рэгіёну, чым магчымае заканчэнне вайны ва Украіне.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






