BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча ўзмоцніць ваенную абарону ўсходу краіны

foto PAP/Piotr Nowak

У чатырох памежных рэгіёнах збудуюць новыя аб’екты для ўмацавання бяспекі і абароны польскай тэрыторыі, заявіў кіраўнік Мінабароны Уладыслаў Касіняк-Камыш.

Польшча ўзмацніць прысутнасць вайскоўцаў на ўсходзе краіны. Размова ідзе аб Вармінска-Мазурскім, Люблінскім, Падляшскім і Падкарпацкім ваяводствах, растлумачыў міністр абароны Уладыслаў Касіняк-Камыш у суботу, 23 сакавіка. Там прадугледжана будаўніцтва новых аб’ектаў для ўмацавання бяспекі і аховы польскай тэрыторыі, дадаў ён.

Апошнім часам пачасціліся спробы незаконна перасячы мяжу Польшчы з боку Беларусі, адзначыў Касіняк-Камыш. Гэта пытанне стала асноўным на пасяджэнні камітэта нацбяспекі некалькімі днямі раней, дадаў кіраўнік Мінабароны.

У пачатку лютага Касіняк-Камыш не выключыў нападу Расеі на краіны НАТА, калі Украіна пацерпіць паразу. Пасля прыходу да ўлады новы польскі ўрад заключыў кантракты на пастаўкі ўзбраенняў і абсталявання коштам 19 мільярдаў злотых (больш за 4 мільярды еўра), пераважна з нацыянальнай абароннай прамысловасцю.

Беларускае Радыё Рацыя