01 чэрвеня адбудзецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. У І туры ніводзін з кандыдатаў, а было іх 13, не набраў больш за 50% галасоў.

Таму, згодна з выбарчым законам, у другім туры за пасаду прэзідэнта будуць загацца двое кандыдатаў, якія набралі найбольш галасоў у І туры.
Гэта Рафал Тшаскоўскі – кандыдат Грамадзянскай Кааліцыі і Караль Наўроцкі – грамадзянскі кандыдат, якога падтрымлівае партыя “Права і Справядлівасць”. 1-га чэрвеня той з кандыдатаў, які набярэ больш за 50% важных галасоў, стане прэзідэнтам электам.
Выбары з’яўляюцца ўсеагульнымі, роўнымі і прамымі, а галасаванне – тайным. Кожны чалавек, які мае права голасу, атрымае адну картку з імёнамі кандыдатаў . Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 7.00 да 21.00. Больш за 29 мільёнаў чалавек маюць права галасаваць на нядзельных прэзідэнцкіх выбарах. Яны пройдуць больш чым у 32 тысячах выбарчых участках у краіне і 511 – за мяжой.
Рэжым перадвыбарчай цішыні ў Польшчы дзейнічае з поўначы з пятніцы на суботу (з 30 на 31 траўня) да 21-й гадзіны нядзелі 01 чэрвеня. Забараняецца публікацыя апытанняў, правядзенне выбарчай кампаніі мітынгаў, сустрэч і г.д, распаўсюджванне ўлётак і вывешванне плакатаў, трансляцыя агітацыйных выбарчых праграм па радыё, тэлебачанні і ў інтэрнэце. У дзень выбараў можна будзе паведамляць толькі пра яўку, на падставе камунікатаў Дзяржаўнай выбарчай камісіі (PKW). Папярэднія вынікі галасавання, на падставе апытанак exit poll будуць абвешчаныя толькі пасля 21.00 у выбарчую нядзелю, пасля заканчэння галасавання.
Тэрмін цяперашняга прэзідэнта, Анджэя Дуды закончыцца 8 жніўня. Тады пачне паўнамоцтвы нова абраны прэзідэнт
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя






