Польшча ўкладзе 10 мільярдаў злотых (2,55 мільярда даляраў) у праграму па ахове ўсходняй мяжы ад узрастаючай пагрозы з боку Расеі і Беларусі, заявіў у суботу прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск. Пасля адкрыцця беларускімі ўладамі турыстычных агенцтваў на Блізкім Усходзе, якія прапануюць новы неафіцыйны маршрут у Еўропу, у 2021 годзе на мяжу Польшчы з Беларуссю сталі з’яжджацца мігранты, што, на думку ЕЗ, прывяло да ўзнікнення крызісу.
Пасля ўварвання Расеі ва Украіну ў 2022 годзе адносіны сталі яшчэ больш напружанымі: Варшава павялічыла выдаткі на абарону і абвінаваціла Менск і Маскву ў спробах дэстабілізаваць Польшчу. «Вырашылі інвеставаць 10 мільярдаў злотых у нашу бяспеку, і найперш у бяспеку ўсходняй мяжы, — заявіў Туск на прэс-канфэрэнцыі. — пачынаем буйны праект па ўзмацненні бяспекі мяжы, уключаючы будаўніцтва сістэмы ўмацаванняў, а таксама ажыццяўленне ляндшафтных і экалагічных рашэнняў, якія зробяць гэтую мяжу цяжкапраходнай для патэнцыйнага ворага».
Польскі прэмʼер не паведаміў падрабязнасці аб характары будучых умацаванняў. Папярэдні ўрад Польшчы пабудаваў агароджу на польска-беларускай мяжы даўжынёй больш за 180 км і вышынёй 5,5 м для абароны ад нелегальнай міграцыі. Яго дапаўняе сыстэма кантралюючых камераў і датчыкаў.