BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча захавае гуманітарны візавы калідор для беларусаў

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, Павал Латушка правёў перамовы ў МЗС Польшчы.

Палітык паведаміў, што дасягнуты дамоўленасці з польскім бокам аб захаванні дзеяння гуманітарнага каналу для беларусаў, каб атрымліваць візы.

“Мы высока цэнім тую дапамогу, якую аказвае польскі бок беларусам у гэты складаны для Беларусі і беларускага народу гістарычны перыяд”, – сказаў Павал Латушка на сустрэчы з намесніцай міністра замежных спраў Польшчы Генрыкай Масціцкай-Дэндзіс.

У МЗС Польшчы пацвердзілі, што выдавалі і надалей будуць выдаваць беларусам гуманітарныя візы ў абумоўленых выпадках.