BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча заявіла Беларусі пратэст пасля інцыдэнту на мяжы

У Варшаве «вельмі сур’ёзна» ўспрымаюць інцыдэнт, які адбыўся 15 ліпеня, калі ў бок Польшчы праз агароджу на мяжы з Беларуссю кінулі бутэльку з запальнай сумессю, заявіў 17 ліпеня ў эфіры Польскага радыё міністр унутраных справаў і адміністрацыі Томаш Семоняк.

Фота: gov.pl

«Без спецслужбаў Беларусі гэтага б не адбылося, і мы будзем рашуча пратэставаць, — цытуе міністра польскае выданне Wprost. Пры гэтым ён падкрэсліў, што мяжа ў бяспецы.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі заявілі, што еўрапейскія краіны не спрыяюць вырашэнню праблемы. У заяве таксама адзначаецца, што «ЕЗ адмаўляецца канструктыўна супрацоўнічаць з краінамі паходжання мігрантаў, ігнаруючы сапраўдныя прычыны міграцыі, пры гэтым Брусэль замарозіў дыялог з Беларуссю, уключаючы экспертныя кантакты, што фактычна спыніла супольную працу ў пытаннях мяжы і міграцыі».

Нагадаем, міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЕЗ працягваецца з вясны 2021 года.