Польшча закрывае расейскае консульства ў Познані. Пра закрыццё дыпламатычнага прадстаўніцтва Расеі ў Познані і прызнанне ягонага персаналу непажаданым на тэрыторыі Польшчы паведаміў 22 кастрычніка міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Паводле яго, такое рашэнне польскія ўлады прынялі ў адказ на спробы Расеі ўчыніць дыверсіі на тэрыторыі Польшчы.
Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава пракаментавала рашэнне Польшчы, назваўшы яго «чарговым варожым крокам, на які будзе дадзены балючы адказ».
Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту






