BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшчу наведаў новапрызначаны міністр замежных справаў Вялікабрытаніі

Міністры замежных справаў Польшчы і Вялікай Брытаніі Радаслаў Сікорскі і Дэвід Ліндан Лэмі сустрэліся ў Хобеліне ў Куяўска-Паморскім ваяводстве Польшчы. Лэмі, перш чым стаць кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі, казаў, што знешняя палітыка яго краіны пад уладай Лейбарысцкай партыі будзе характарызавацца «прагрэсіўным рэалізмам», і гэта запатрабуе перазагрузкі ў некалькіх ключавых галінах.

Як паведаміла ў суботу Guardian, новы кіраўнік брытанскай дыпламатыі амаль адразу пасля абрання выправіўся ў сваю першую замежную паездку ў Нямеччыну, Польшчу і Швецыю. Пасля выходных ён паляціць у ЗША, дзе ў аўторак у Вашынгтоне пачнецца саміт NATO.

Лэмі, перш чым стаць кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі, казаў, што знешнія палітыка яго краіны пад уладай Лейбарысцкай партыі будзе характарызавацца «прагрэсіўным рэалізмам», і гэта запатрабуе перазагрузкі ў некалькіх ключавых галінах. « Нам трэба аднавіць нашы адносіны з ЭЗ-ам, заснаваўшы іх на новым пакце бяспекі паміж ЭЗ-ам і Вялікабрытаніяй». Сказаў Лэмі 2 ліпеня, калі ён яшчэ быў кандыдатам на пасаду кіраўніка брытанскай дыпламатыі.

Адно з пытанняў, якое не зменіцца, – гэта падтрымка, якая аказваецца Украіне ў абароне ад расейскай агрэсіі, а таксама ўдзел Вялікабрытаніі на ўсходнім флангу NATO.