BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча ўздымала ў паветра баявую авіяцыю

Сёння, 7 лютага, улады Польшчы на некалькі гадзін прыпынялі працу аэрапортаў Жэшув-Ясёнка і Люблін і паднялі ў неба ваенную авіяцыю праз удары Расеі па заходніх рэгіёнах Украіны.

Пазней абодва аэрапорты аднавілі працу, парушэнняў паветранай прасторы не зафіксавана. Польскія войскі ўзаемадзейнічалі з авіяцыяй Германіі і Нідэрландаў для падтрымкі сістэм супрацьпаветранай абароны

У гэты ж час Расея здзейсніла новыя ўдары па энергаінфраструктуры Украіны. Украіна запрасіла экстраную энергетычную дапамогу ў Польшчы.