BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшчы прапанавалі ўвесці персанальныя санкцыі за міграцыйную вайну

Ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў МУС Польшчы перададзены прапановы аб увядзенні персанальных санкцый за міграцыйную вайну. Матэрыялы датычацца 20 сілавікоў і 26 прапагандыстаў Беларусі.

Fot. PAP

Раней Народнае антыкрызіснае ўпраўленне пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі ўжо дабілася ўнясення ў санкцыйны спіс Еўразвязу і нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы кіраўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі і прапагандыстаў, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі незаконнай міграцыі на тэрыторыю Польшчы.

Як адзначана на афіцыйным канале НАУ, «толькі з пачатку гэтага года было зафіксавана каля 24 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу».