У аўторак канцлер Нямеччыны Олаф Шольц абвесціць кампенсацыйны пакет у некалькі сотняў мільёнаў еўра польскім ахвярам нямецкіх злачынстваў, паведамляе польскі Інтэрнэт – партал ІНТЭРЫЯ са спасылкай на выданне Politico. Чакаецца, таксама, што кіраўнік нямецкага ўраду анансуе будаўніцтва ў Берліне помнік у памяць аб нямецкіх злачынствах у акупаванай Польшчы. Паводле СМІ, гэтая ініцыятыва мае на мэце паляпшэнне польска-нямецкіх стасункаў.

Олаф Шольц прыбыў з візітам у Варшаву ў суправаджэнні дзесяці міністраў свайго кабінета, каб сустрэцца з прэмʼер-міністрам Дональдам Тускам і прадстаўнікамі польскага ўрада. Паводле інфармацыі сайта Politico, Шольц мае заявіць аб прадастаўленні дадатковай абароннай падтрымкі ўсходняга флангу NATO а таксама абвясціць выплату кампенсацый яшчэ жывым польскім ахвярам нямецкіх злачынстваў.






