Польшча патрабуе ад беларускіх уладаў спыніць гібрыдныя атакі на мяжы, вызваліць палітвязняў і выдаць забойцу польскага жаўнера. Такія ўмовы для нармалізацыі адносін з афіцыйным Менскам назваў у эфіры Radio Zet намеснік міністра замежных спраў Анджэй Шэйна.
Ён падкрэсліў, што калі Беларусь хоча весці якія-небудзь перамовы з Польшчай, выдача падазраванага – базавая ўмова і беларускі бок праінфармаваны пра гэта.
Намеснік міністра зазначыў, што Польшча мае інструменты для ціску на Менск. “Мы можам спыніць перавозкі грузаў праз Беларусь, для нас гэта таксама нявыгаднае рашэнне, але мы пачынаем для гэтага выспяваць”, – сказаў ён. Акрамя таго, паводле яго слоў, размова можа ісці таксама аб пашырэнні санкцый.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: PAP/Kalbar