BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскі прэм’ер заклікаў да адзінства краін Захаду

Лідары пяці еўрапейскіх краін – Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Фінляндыі, Польшчы, а таксама Старшыня Еўрапейскага Рады Антоніа Коста і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дер Ляйен прынялі сёння, 16 жніўня, заяву адносна прайшоўшага саміта Трамп-Пуцін на Алясцы.

У заяве, якую размясціў у сваім акаўнце ў сацсетцы Х Дональд Туск, адзначаецца, што як сказаў прэзідэнт Трамп, “няма пагаднення, пакуль не будзе дасягнутае пагадненне”. “Згодна з бачаннем прэзідэнта Трампа, наступным крокам павінны стаць далейшыя перамовы з удзелам прэзідэнта Зяленскага, з якім ён хутка сустрэнецца. Мы таксама гатовыя супрацоўнічаць з прэзідэнтам Трампам і прэзідэнтам Зяленскім для арганізацыі трохбаковага саміту пры падтрымцы Еўропы”, — напісалі еўрапейскія лідары.

Таксама ў дакументе гаворыцца, што Украіна павінна мець непахісныя гарантыі бяспекі, без абмежаванняў для УСУ і без права вета Расеі на шляху у ЕЗ і НАТА. Рашэнне наконт сваіх тэрыторый будзе прымаць сама Украіна. Падтрымка Украіны працягнецца, санкцыі і эканамічны ціск на Расею будуць узмацняцца, пакуль не будзе дасягнуты справядлівы і працяглы мір.

Пасля публікацыі сённяшняй заявы еўрапейскіх лідараў, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заклікаў да адзінства краін Захаду.

Дональд Туск
Дональд Туск. Фота: euractiv.pl

“Гульня за будучыню Украіны, бяспеку Польшчы і ўсёй Еўропы ўступіла ў вырашальную фазу. Сёння яшчэ яскравей відаць, што Расея паважае выключна моцных, а Пуцін у чарговы раз аказаўся гульцом спрытным і бязлітасным. Вось чаму так важна падтрымліваць адзінства ўсяго Захаду”, – напісаў польскі прэм’ер у сацсетцы Х.