BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскі прэм’ер заклікаў неадкладна падрыхтаваць Еўрапейскі план для Украіны

Польскі прэм’ер Дональд Туск заклікаў неадкладна падрыхтаваць Еўрапейскі план для Украіны.

“Еўропе тэрмінова патрэбен свой план дзеянняў адносна Украіны і нашай бяспекі, інакш іншыя сусветныя гульцы будуць вырашаць пра нашу будучыню. Не абавязкова ў адпаведнасці з нашымі ўласнымі інтарэсамі”, – напісаў у сацсетцы Х польскі прэм’ер-міністр.

Фота: PAP/Radek Pietruszka

«Гэты план павінен быць падрыхтаваны цяпер. Нельга губляць час”, – дадаў ён.

Сёння на канферэнцыі ў нямецкім Мюнхене ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заклікаў заходніх саюзнікаў правесці ў трэцюю гадавіну вайны 24 лютага саміт у Кіеве або ў рэжыме онлайн.