BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскі прэзідэнт назваў Дональда Трампа байцом, які не дазволіць знішчыць Украіну

“Я не магу сабе ўявіць, што Трамп дазволіць Расеі знішчыць Украіну”, – сказаў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда падчас прэс-канферэнцыі з Генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ. Ён таксама адзначыў, што Трамп – “баец, які не любіць прайграваць”, і які перш за ўсё паважае грошы амерыканскіх падаткаплатнікаў, з якіх і вылучаліся пакеты дапамогі Украіне.

“Калі гэта ўлічыць, калі ўлічыць, колькі ЗША ўжо ўклалі ў дапамогу Украіне, якія гіганцкія сродкі перададзеныя абаронцам Украіны ў выглядзе рознай баявой тэхнікі, фінансавай дапамогі, каб Украіна магла абараняць сябе… Я не магу ўявіць, што Трамп дазволіць Расеі знішчыць Украіну… Гэта пытанне павагі да грошай амерыканскіх падаткаплатнікаў і абавязак прэзідэнта ЗША паважаць гэтыя грошы”, – сказаў Дуда.

Кажучы пра ўмову, пры якой Украіна магла б атрымаць ад Польшчы самалёты МіГ-29, ён падкрэсліў, што галоўная ўмова для іх перадачы – гарантыі абароны польскага неба з боку хаўруснікаў.