BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскі прэзідэнт прыехаў у Кіеў з неанансаваным раней візітам

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыехаў у Кіеў. Візіт польскага лідара раней не аб’вяшчаўся. Пра прыезд у сталіцу Украіны паведамілі ў сацыяльных сетках кіраўніка дзяржавы.

Фота: Marek Borawski / KPRP

На канале канцылярыі прэзідэнта з’явілася кароткае відэа, на якім паказана прывітанне Анджэя Дуды кіраўніком украінскай дыпламатыі Андрэем Сібігам.

Праз некалькі імгненняў з’явілася фатаграфія, на якой выява польскага прэзідэнта з украінскім дыпламатам і целаахоўнікамі. Анджэй Дуда плануе сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім.

Анджэй Дуда прымае удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Канстуытуцыі Украіны. Гэта яго развітальны візіт на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Пра гэта інфармуе FREEДОМ са спасылкай на паведамленне міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сібігі ў сацсетцы X.