Маршалкам стаў Влодзімеж Чажасты. За яго прагаласавала ўрадавая кааліцыя. Супраць былі фракцыі PiS, Канфедэрацыя і Разам.

Па колькасці дэпутатаў 236 за, супраць – 209, а ўстрымаліся двое. Не прагаласавалі 13 дэпутатаў.
Чажасты замяніў на гэтай пасадзе лідара “Польшчы 2050” Шымана Галоўню.
Новы спікер падзякаваў кіроўнай кааліцыі, якая падтрымала яго ў галасаванні. «Я хачу выразна заявіць: я з’яўляюся сябрам гэтай кааліцыі, падтрымліваю гэтую кааліцыю і буду жорсткім, лаяльным, прадказальным элементам гэтай кааліцыі», – заявіў новы маршалак сейму.
Змена спікера стала часткай кааліцыйнага пагаднення, заключанага ў пачатку кадэнцыі: пасада кіраўніка ніжняй палаты парламента павінна перайсці прадстаўніку “Левых” у другой палове тэрміну.





