22 студзеня Сенат Польшчы адзінагалосна прыняў рэзалюцыю аб несумленных выбарах у Беларусі. У дакуменце падкрэсліваецца падтрымка Каардынацыйнай Рады як парламента ў выгнанні і змяшчаецца заклік да вызвалення палітычных зняволеных.

Кажа спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава:
-Хутка будзем мець магчымасць збірацца – і я ўжо кажу пра гэта адкрыта – ў будынку Сената Польшчы, які сёння правёў рэзалюцыю. Тое, што адбываеццап ў Беларусі нельга назваць выбарамі. Лукашэнка пераследуе людзей, ідзе хваля рэпрэсій і ўсе апазіцыйныя кандыдаты, якія маглі б удзельнічаць у выбарах, сёння за кратамі і не маюць гэтай магчымасці, альбо ў выгнанні. Ёсць асобны абзац у гэтай рэзалюцыі, які кажа аб тым, што Сенат Польшчы будзе працягваць сваю працу і супрацу з Каардынацыйнай Радай як парламентам у выгнанні.
На паседжанні Сената прысутнічалі Спікерка КР Анжаліка Мельнікава і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, лідар буйнейшай фракцыі КР – Павел Латушка. Маршалак Сената Малгажата Кідава-Блоньска заявіла пра планы падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з Каардынацыйнай радай, падкрэсліўшы яе ролю як законнага прадстаўнічага органа беларускага дэмакрстычнага грамадства.
Цалкам гутарка:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота Каардынацыйнай Рады