BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскія войскі дапамогуць войскам НАТА?

Вайна з Іранам можа скончыцца хутчэй (пра гэта заявіў 9-га сакавіка Дональд Трамп), чым многія прагназуюць, аднак эксперты не выключаюць і сцэнару эскалацыі канфлікту на ўвесь Блізкі Усход. У такім выпадку магчыма ўзмацненне прысутнасці сіл НАТА у рэгіёне, у тым ліку з удзелам падраздзяленняў з Польшча.

Пра магчымыя сцэнары развіцця падзей — у каментары амерыканіста і палітолага, дарадцы Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі:

-Гэта не выключана ў нейкай абмежаванай колькасці, але ж у Польшчы ёсць досыць моцны аргумент, што Польшча прыкрывае краіны Еўропы ад магчымай агрэсіі з тэрыторыі Беларусі. Таксама СПА працуе на ўкраінскай мяжы.

Па словах Антона Пянькоўскага, у гэту вайну польскія войскі могуць быць задзейнічаны як адмыслоўцы-прафесіяналы:

-Гэтае прыкрыццё ўсходняга флангу НАТА Еўразвязам дае магчымасць быць выкрэсленымі з іншых аперацый, бо яны ўжо дастаткова заняты і сканцэнтраваныя ў досыць важным накірунку. Я б не выключаў удзел абмежаваных кантынгентаў, альбо спецыялістаў па пэўных накірунках.

Паводле эксперта, цяпер сітуацыя застаецца вельмі рухомай: «Мы бачым адначасова два працэсы — спробы спыніць канфлікт і падрыхтоўку да сцэнару, калі ён можа выйсці за межы адной краіны. Таму краіны НАТА ўжо разглядаюць розныя варыянты рэагавання».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя