BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Порт у Ленінградскай вобласці атакуюць дроны

1495-ы дзень вайны. Ленінградская вобласць Расеі пятую ноч запар падвяргаецца масавым ударам беспілотнікаў. Мінулай ноччу чарговая атака прывяла да пашкоджанняў і пажару ў стратэгічна важным порце Усць-Луга.

Нафтаналіўны порт "Прыморск" (ілюстрацыйнае фота) Фото: Відкриті джерела
Нафтаналіўны порт “Прыморск” (ілюстрацыйнае фота) Фота: Відкриті джерела

Паводле заявы губернатара рэгіёна Аляксандра Драздэнкі, сіламі СПА быў збіты 31 беспілотнік. Прытым кіраўнік вобласці пацвердзіў факт пашкоджанняў на тэрыторыі порта. Абышлося без пацярпелых. Наступствы ўдараў адчуваюць і жыхары Пецярбургу. Яшчэ напярэдадні горад зацягнула чорнай дымкай. Між тым, Польшча рыхтуецца да барацьбы з дронамі-«шахедамі» – запускаецца супольная з эстонскім бокам масавая вытворчасць міні-ракет СПА Mark 1. Плануецца выпуск да 10 тысяч такіх ракет у год. Выпрабаванні плануюць правесці ўжо вясной-летам ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя