Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі краін G7 і прадстаўнікамі экспертнай супольнасці ў ЗША.

На сустрэчы абмяркоўвалася: арганізацыя ў ЗША вялікай кампаніі па палітвязнях, у тым ліку публічны ліст генсеку ААН ад кангрэсменаў і сенатараў, пашырэнне стыпендый для беларускіх студэнтаў і магчымасцей для іх навучання ў ЗША і іншых краінах, меры па ўзмацненні санкцыйнага ціску на рэжым і павелічэнні фінансавай дапамогі дэмакратычнай Беларусі, пошук і замарозка актываў Лукашэнкі ў іншых краінах – у тым ліку ў ААЭ, роля і адказнасць рэжыму ў вайне супраць Украіны, супрацоўніцтва паміж расійскім і беларускім войскам, супрацоўніцтва Лукашэнкі з Іранам, Кітаем ды іншымі аўтарытарнымі рэжымамі і наступствы гэтага супрацоўніцтва.\
Ціханоўская падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі Беларусі і неабходнасць працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі для вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tsikhanouskaya.org






