Пошук спосабаў вызвалення беларускіх палітвязняў — такой самай прыярытэтнай рэччу ў сваёй дзейнасці цяпер лічаць беларусы ў Швецыі. Механізмы да замены сітуацыі абмяркоўвался ў тым ліку з прадстаўнікамі расейскай дыяспары і падчас акцыі 9 жніўня да гадавіны выбараў, — распавяла беларуска Ірына Лундгрэн.
— У мяне ўзнікае вялікае пытанне: чаму мы не можам паспрабаваць змагацца, і, можа, хтось і змагаецца, але маюць быць нейкія вынікі, каб нашы палітычныя зняволеныя ў Беларусі пачалі выходзіць на волю? Асабліва на фоне таго, што адбылося, як цяпер расейцы абмянялі ў Расеі сваіх палітычных зняволеных на агентаў Крамля.
Ірына Лундгрэн перакананая, што тэма абмену ці вызвалення беларускіх закладнікаў рэжыму мусіць гучаць як сярод палітычных дзеячоў у замежжы, так і ў іншых дыяспарах.
Беларускае Радыё Рацыя