BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра яшчэ адзін “чорны дзень для расейскага войска” піша аналітык Bild

Сітуацыя на ўкраінскім фронце. Пра яшчэ адзін “чорны дзень для расейскага войска” піша аналітык выдання Bild – Юліян Ропке.

Пасля ўзяцця Аўдзееўкі расейскія камандзіры “п’яныя перамогай” імкнуцца наступаць далей на захад, каб дайсці да адміністрацыйных межаў Данецкай вобласці, піша аналітык. Пакуль што наступ безвыніковы. У якасці прыкладу Рэпке прыводзіць нядаўні правальны штурм вёскі Ластаўчына за два кіламетры на захад ад Аўдзееўкі. На думку аналітыка Bild, адбіццё гэтага нападу сведчыць пра тое, што Украіне ўдалося стварыць новую лінію абарону пад Аўдзееўкай.

“Яшчэ адзін чорны дзень для расейскага войска, бо іх камандзіры з чыстай фанабэрыі паспрабавалі атакаваць у лоб, вырашыўшы, што ўкраінцаў там няма”, – піша Ропке.

Беларускае Радыё Рацыя